Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.08.2020

У Свіслачы прайшоў V Абласны экалагічны фестываль “Гамоняць пушчы беларускія…”

Прыгожае  відовішча  падарыў усім, хто апоўдні сабраўся ля галоўнай сцэны ў гарадскім парку, ансамбль танца, музыкі і песні “Белые Росы”. Гледачы ўбачылі абяцаны арганізатарамі харэаграфічна-музычны пралог “Спяваюць пушчы”,  піша  «Свіслацкая газета». Вядучыя – добра знаёмая свіслачанам Ірына Гутар і мастацкі кіраўнік народнага маладзёжнага музычна-драматычнага тэатра «Гарадзенская надзея» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Алег Саладуха – запрасілі гледача на святочны канцэрт. Гледачы ўбачылі абяцаны арганізатарамі харэаграфічна-музычны пралог “Спяваюць пушчы”. Дзейства, што грацыёзна і ўрачыста развярнулася на падмостках, цешыла вока, лашчыла слых і хвалявала душу. Прывітаў свіслачан і гасцей свята старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі: – Перш за ўсё хацеў бы сказаць словы самай шчырай удзячнасці тым, хто стаяў ля вытокаў самой ідэі правядзення дадзенага марапрыемства. Я ўдзячны тым, хто праводзіў першыя святы, хто захаваў гэтую традыцыю і даў нам магчымасць сёння ў пяты раз сабрацца разам. Для мяне як старшыні райвыканкама важна яшчэ і тое, што ў гэты дзень мы адкрылі ў гарадскім парку гульнёвую пляцоўку. Я лічу, што гэта адно з самых галоўных дасягненняў свята. Прыемна, што адкрыццё адбылося менавіта цяпер і ў нашай памяці застануцца не тыя няпростыя абставіны, якія зараз перажывае рэспубліка, а тое добрае, што мы зрабілі разам з вамі для дзяцей. Хацеў бы падзякаваць усім, хто далучыўся да арганізацыі свята. Але самае галоўнае, вядома, не гэта. Шаноўныя свіслачане, гэтага свята ніколі б не было, калі б я не адчуў, што яно патрэбна вам. Удзячны вам за тое, што вы прыйшлі, што вас так шмат. Мы і надалей будзем такія мерапрыемствы праводзіць.     Каларыту дадаў ансамбль танца, музыкі і песні “Белые Росы” (каго пакінуць абыякавым буйства аборак і дынаміка руху цыганскага танца?!). Так здараецца, калі гучыць народны інструмент, льецца гучнае слова, прыгожыя юнакі і дзяўчаты дэманструюць шыкоўную культуру танца і ўсё гэта адбываецца на фоне родных краявідаў. Моцны энергетычны пасыл ад артыстаў атрымаў, пэўна, кожны, хто бязмежна ўлюбёны ў Белавежскую пушчу. Энергетыкай жывога гуку зарадзіў кожнага гледача віртуоз-балалаечнік Аляксандр Варанішча. Лепшыя нумары адсылалі ў імправізаваную залу пад адкрытым небам артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і дзіцячай школы мастацтваў. svisgaz.by