31.03.2023
У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі
У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання
насельніцтва адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў
Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.
Было праведзена прававое паведамленне “Саюзная дзяржава: адзіная
прававая прастора, абарона, бяспека”, падчас якога адбылося знаёмства з
гісторыяй станаўлення гэтага знамянальнага дня, з супрацоўніцтвам
Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці.
Адзначалася, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі –
знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага
братэрства.
На мерапрыемстве прысутнічалі наведвальнікі аддзялення дзённага
знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ўдзельнікі клуба
маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.
Адбылася таксама прэзентацыя кніжнай выставы, якая ярка
прадэманстравала нацыянальны здабытак, багатую культурную спадчыну
рускага і беларускага народаў, наглядна паказала іх агульнасць,
блізкасць не толькі геаграфічную, але і духоўную.
https://www.beresta.by/u-tjerytaryjalnym-cjentry-sacyjalnaga-abslugo-vannja-naselnictva-adbylosja-merapryemstva-prysvechanae-dnju-jadnannja-naroda-belarusi-i-rasii/