Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.07.2023

Урачысты мітынг да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбыўся ў Вялікай Бераставіцы

Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачаліся ў Вялікай Бераставіцы з урачыстага мітынгу ля помніка Воіну-вызваліцелю на Ратушнай плошчы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, а таксама моладзь і жыхары гарадскога пасёлка. Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена лепшым па прафесіі – Андрэю Мацко, начальніку аддзялення крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў Бераставіцкага райвыканкама, і Марыі Нагродскай, настаўніку Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Адкрыў мітынг і выказаў шчырыя словы віншаванняў прысутным  старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч. Сёння наша краіна святкуе галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, — адзначыў Антон Станіслававіч. —    Глыбока сімвалічна, што па волі народа яно святкуецца разам з Днём вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень мы па традыцыі аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам за любоў і адданасць Бацькаўшчыне, за мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў барацьбе за мір і шчасце беларускага народа, выказваем удзячнасць за добрасумленную працу землякам, якія аднаўлялі вёскі і гарады ў пасляваенны час. Адроджаная стваральнай працай незалежная Беларусь займае годнае месца ў сусветнай супольнасці. Бераставіччына разам з усёй краінай рухаецца наперад, нам ёсць кім і чым ганарыцца. За апошнія гады шмат што змянілася – і краіна, і людзі, але нязменным застаецца жаданне кожнага з нас жыць у вольнай і мірнай дзяржаве. Жадаю усім вам моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, а нашай краіне – быць моцнай і квітнеючай. Ад імя моладзі раёна выступіла Алена Карніловіч, першы сакратар Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. якая выказала падзяку тым, хто коштам свайго жыцця здабываў Перамогу і незалежнасць для ўсіх нас, і паабяцала, што маладое пакаленне захавае памяць аб вялікім  подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў і будзе берагчы мір у сваёй краіне. У памяць аб тых, хто змагаўся за наша мірнае жыццё і   незалежнасць прагрымелі залпы святочнага салюту, удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны і   ўсклалі жывыя кветкі да помніка воіну-вызваліцелю і Вечнага агню. Па добрай традыцыі ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Бераставіччыне адбываецца ўшанаванне   лепшых працоўных калектываў і працаўнікоў раёна.  Антон Кулісевіч уручыў сертыфікаты  аб занясенні на Дошку гонару Бераставіцкага раёна працоўным калектывам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Варанецкі», дырэктар Ярэміч Юрый Казіміравіч; філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» РУП «Гроднаэнерга», дырэктар Кавальчук Святаслаў Анатольевіч; раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Алекшыцы», дырэктар Паўлюкевіч Валерый Эдуардавіч.  Сертыфікаты  аб занясенні на Дошку гонару Бераставіцкага раёна былі таксама ўручаны лепшым па прафесіі: Асончыку Аляксею Анатольевічу, аграному-семенаводу адкрытага акцыянернага таварыства  «Малабераставіцкі элітгас»; Бармуце Міхаілу Генадзьевічу, заатэхніку філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» РУП «Гроднаэнерга»; Белаш Жанне Міхайлаўне, медыцынскай сястрэ установы аховы здароў’я «Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца»; Будніцкай Алене Антонаўне, настаўніку пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Макараўская сярэдняя школа»; Бучылка Валерыю Віктаравічу, трактарысту-машыністу  сельскагаспадарчай вытворчасці падраздялення двор машынны сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «МілкАгра»; Гаспадарцу Юрыю Іосіфавічу, вядучаму ветэрынарнаму ўрачу камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Пагранічны-Агра»; Жвалеўскай Але Мікалаеўне, прадаўцу 5 разраду аўтамагазіна № 3 Бераставіцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства; Іадкоўскаму Івану Станіслававічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці раёнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства  «Алекшыцы»; Карвацкаму Эдуарду Уладзіміравічу, дырэктару установы адукацыі «Бераставіцкі дзяржаўны каледж»; Клімчук Марыне Іванаўне, эканамісту па збыту Бераставіцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Гроднааблпаліва»; Кулікоўскай Наталлі Уладзіміраўне, агенту страхавога аддзела па аказанні страхавых паслуг па Бераставіцкаму раёну прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Свіслацкаму раёну Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах»; Курстаку Анатолію Янавічу, аператару па штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл раёнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Масаляны»; Малахаву Віктару Філіпавічу, слесару па абслугоўванню і рамонту газавыкарыстоўваючага абсталявання слесару 4 разрада Бераставіцкага раёна газазабеспячэння; Майору міліцыі Мацко Андрэю Алегавічу , начальніку аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі адзела унутраных спраў Бераставіцкага райвыканкама; Нагродскай Марыі Барысаўне, настаўніку дзяржаўнай установы адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў»; Русецкаму Віталлію Мечыслававічу , трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Пархімаўцы»; Сыравінскаму Чаславу Яўгеньявічу, інжынеру-энергетыку вытворчага цэха «Бераставіца» адкрытага акцыянернага таварыства «Малочны Мір»; старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Целешу Алегу Валер’евічу , старшаму інструктару-выратавальніку аварыйна выратавальнага паста № 11 Бераставіцкага раёнага адзела па надзвычайным сітуацыям установы “Гродзенскае абласное упраўленне Міністэрства па надзвычайным сітуацыям Рэспублікі Беларусь” Талочка Івану Іванавічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Варанецкі»; Шмароўскай Рэгіне Іванаўне , начальніку аддзялення паштовай сувязі Макараўцы Бераставіцкага участку паштовай сувязі Ваўкавыскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» Ялоўчык Вераніцы Станіславаўне, загадчыку аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна». https://www.beresta.by/urachysty-mityng-da-dnja-nezalezhnasci-rjespubliki-belarus-adby-sja-vjalikaj-berastavicy/ Больш фота тут https://disk.yandex.ru/d/g2mXJh9dNAQ9Vg