Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.04.2025

Выкарыстанне творчага рэсурсу аматарскіх калектываў. У Бераставіцкім раёне адбыўся раённы семінар

У Вялікай Бераставіцы прайшоў раённы семінар-практыкум для загадчыкаў і культарганізатараў клубных устаноў.  Мерапрыемства, арганізаванае Бераставіцкі м раённы м цэнтр ам культуры і народнай творчасці, было прысвечана выкарыстанню творчага патэнцыялу аматарскіх калектываў і арганізацыі масавых мерапрыемстваў для захавання нацыянальных культурных традыцый. Семінар пачаўся з тэатралізаванай сустрэчы і частавання гасцей, пасля чаго ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з выставай-прэзентацыяй абрадаў «Зажынкі», «Купалле», «Багач», «Каляда», «Масленіца», «Вялікдзень». Прысутныя маглі таксама азнаёміцца з выставамі творчасці аматарскіх аб’яднанняў, а таксама з клубнай дакументацыяй. Адбыўся майстар-клас загадчыцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Тамары Касьян па вырабу саламянай птушкі. Цэнтральнымі падзеямі семінара сталі справаздачы спецыялістаў па пытаннях выкарыстання творчага рэсурсу аматарскіх калектываў, арганізацыі масавых мерапрыемстваў і развіцця творчага патэнцыялу. Дырэктар ДУК «Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» Марына Ясюкевіч, метадыст па народных мастацкіх рамёслах, традыцыях, абрадах, фальклору Алена Бутрыла і вядучы метадыст па рабоце з дзецьмі і моладдзю Гродзенскага АМЦНТ Святлана Крывіцкая прадставілі важныя аспекты працы з аматарскімі калектывамі,  робячы акцэнт на выкарыстанне сучасных форм работы і захаванне нацыянальных традыцый. Адзначалася, што на працягу 2024 года ва ўстановах культуры раёна дзейнічала 66 клубных фарміраванняў з агульнай колькасцю 702 удзельніка, з іх 33 – для дзяцей, з агульнай колькасцю 340 дзяцей. У другой частцы семінара адбылося выступленне розных мастацкіх калектываў. Іх удзельнікі прадэманстравалі свой творчы патэнцыял. Прысутныя з цікавасцю паглядзелі на выступленні гурткоўцаў майстэрства вядучага, акцёрскага майстэрства, аматараў фальклору, мастацкага чытання. У выкананні народнага ансамбля народнай песні «Бераставіцкія музыкі» быў паказаны таксама абрад  “Засеўкі”.  Важным аспектам семінара стала размова пра ўдзел клубных фарміраванняў у сацыяльна-значных мерапрыемствах і працы з дзецьмі і падлеткамі, якія знаходзяцца на розных відах уліку.  Была адзначана важнасць выкарыстання сучасных формаў арганізацыі дасугу, а таксама праблемы і шляхі вырашэння праблем прыцягнення дзяцей і падлеткаў да творчай дзейнасці. У заключэнне семінара адбыўся круглы стол, дзе прайшло абмеркаванне планаў на будучыню. Удзельнікі абмяняліся вопытам, выказалі свае думкі і прапановы па ўдасканаленні працы аматарскіх калектываў і арганізацыі культурна-дасугавых мерапрыемстваў. https://www.beresta.by/vykarystanne-tvorchaga-rjesursu-amatarskih-kalektyva-u-berastavickim-rajone-adby-sja-rajonny-seminar/ Больш фота па спасылцы