Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.05.2026

З глыбіні стагоддзяў – у рытм танца: майстры Бераставіцы ажывілі гісторыю ў Дзітве

  У маляўнічым аграгарадку Дзітва Лідскага раёна адгрымеў абласны фестываль-свята побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму". Гэты дзень стаў сапраўдным трыумфам народнага духу, дзе забіяцкія мелодыі і перастук абцасаў спляліся ў адзіны карагод. І ў гэтай яркай мазаіцы свята асабліва прыкметным апынуўся след бераставіцкіх умельцаў. Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці не проста прыехалі на фестываль — яны прывезлі з сабой часціцу вечнасці. На іх пляцоўцы разгарнулася адразу дзве ўнікальныя прасторы, якія не маглі абысці ўвагай ні госці, ні ўдзельнікі. Першае – гэта яркая выстава-продаж аўтарскіх работ. Тут сучаснае рамяство сустракалася са сваім гледачом, каб падарыць яму цяпло чалавечых рук і прыгажосць натхнення. Але галоўным скарбам стала этнавыстава прадметаў даўніны. Нібы машына часу, яна пераносіла ўсіх жадаючых у мінулыя стагоддзі. Расшытыя ручнікі, посцілкі, тканыя паясы і іншыя прадметы — кожны экспанат, які беражліва захоўваецца ў фондах аддзела рамёстваў, здабыў голас на дзітвянскай зямлі.