Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.04.2022

Змяняюцца спосабы прадстаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку (ПУ-1, ПУ-2, ПУ-3, ПУ-6)

З 1 ліпеня 2022 года прыём дакументаў персаніфікаванага ўліку-толькі ў выглядзе электронных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) незалежна ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў. ЭЛП (у тым ліку атрыбутны сертыфікат для працы з сістэмамі фонду!) можна набыць у РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" па адрасах: https://nces.by/pki/info/contacts/ . азнаёміцца з паслугамі РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" па пытаннях атрымання ЭЛП і інструкцый можна па спасылках: https://nces.by/pki/service/ , https://nces.by/pki/info/software/ . Акрамя таго, для аўтарызацыі і падачы дакументаў на партале фонду можна скарыстацца мабільнай ЭЛП (пры наяўнасці атрыбутнага сертыфіката), якая набываецца ў аператараў сотавай сувязі (спасылка: https://nces.by/pki/service/mobile-ecp/ ). Увага! Па заканчэнні тэрміну дзеяння сертыфіката ЭЛП неабходна абнаўляць своечасова. Спосабы прадстаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку ў органы фонду з дапамогай ПК "Увод ДПУ" (спампаваць ПК«Увод ДПУ з сайта ( www.ssf.gov.by ) або партала ( www.portal2.ssf.gov.by ) Фонд: 1.Дыстанцыйнае ўзаемадзеянне з Фондам 1.1праз Асабісты кабінет плацельшчыка на партале фонду (падрыхтаваны ў ПК «Увод ДПУ» дакумент загружаецца ў асабісты кабінет, падпісваецца ЭЛП, адпраўляецца для аўтаматычнай загрузкі ў аўтаматызаваную сістэму кіравання персаніфікаваным улікам) 1.2праз ПК "Увод ДПУ" (дакумент, падрыхтаваны і падпісаны ЭЛП ў ПК "Увод ДПУ" , з ПК "Увод ДПУ" адпраўляецца ў асабісты кабінет плацельшчыка на партале фонду з наступнай аўтаматычнай загрузкай ў аўтаматызаваную сістэму кіравання персаніфікаваным улікам) 2.Непасрэднае прадстаўленне ў раённы аддзел (сектар) фонду па месцы пастаноўкі на ўлік  (падрыхтаваны дакумент у ПК "Увод ДПУ" і падпісаны ЭЛП ў фармаце .zip перадаецца інспектару на электронным носьбіце інфармацыі) Вынікі апрацоўкі дакументаў, прадстаўленых дыстанцыйна, можна атрымаць як у асабістым кабінеце плацельшчыка на партале фонду, так і ў «ПК «Увод ДПУ». Бераставіцкі раённы аддзел Гродзенскага аблупраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва  Тэл. для даведак: + 375151172385, + 375151172259