Галоўная /
Райвыканкам /
Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб /
Дыялог з грамадзянамі
06.01.2021
Аб правядзенні рамонту жылога дома пад нумарам 6 па вул. Матросава ў г. п. Вялікая Бераставіца.
Тытульны
спіс капітальнага рамонту жыллёвага фонду
Бераставіцкага раёна на 2021 год сфарміраваны і адпраўлены на ўзгадненне ў
дзяржаўнае аб'яднанне «Жыллёва-камунальная
гаспадарка Гродзенскай вобласці» (аб'ём фінансавання складае 1 812 тыс.руб.). У
дадзены спіс уключаны 4 жылыя дамы з уводам агульнай плошчы пасля капітальнага
рамонту ў г.п. Вялікая Бераставіца (1983, 1979 і 1996 гадоў пабудовы,
капітальны рамонт раней не выконваўся) і 3 жылыя дамы з рамонтам асобных
канструктыўных элементаў у г. п. Вялікая Бераставіца (1968, 1970 і 1961 гадоў
пабудовы).
Капітальны
рамонт дома будзе выконвацца на падставе перспектыўнага спісу капітальнага
рамонту на 2022-2026 гады.
Пры
капітальным рамонце плануецца выканаць наступныя віды работ: рамонт даху з
ліквідацыяй прамярзання, уцяпленне
кантавых сцен, адвод ліўневых вод, замена
вокнаў у месцах агульнага карыстання, рамонт ўваходных груп, замена цэнтральных
інжынерных сістэм.
Бераставіцкім
раённым прадпрыемствам жыллёва − камунальнай гаспадаркі ў 1998 годзе быў
выкананы капітальны рамонт даху ў жылым доме, у 2015 годзе−рамонт
адмосткі па перыметры дома.
З акта
агульнага (восеньскага) агляду будынка ад 21 верасня 2020 г., зацверджанага
дырэктарам Бераставіцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай
гаспадаркі вынікае, што дом пад нумарам 6 па вул. Матросава ў г. п. Вялікая
Бераставіца 1988 года пабудовы знаходзіцца ў здавальняючым стане.