Галоўная /
Райвыканкам /
Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб /
Дыялог з грамадзянамі
26.03.2021
Аб устаноўленых месцах выгулу сабак у г.п. Вялікая Бераставіца
Рашэннем Бераставіцкага райвыканкама ад 16 чэрвеня 2015 г. № 267 «Аб вызначэнні месцаў для выгулу сабак на тэрыторыі гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца» ўстаноўлены наступныя месцы для выгулу сабак:
тэрыторыя зямельнага ўчастка паўднёва-захад ад перасячэння вуліц Рабочай і Кастрычніцкай, абмежаваная з захаду і поўдня індывідуальнай жылой забудовай;
тэрыторыя зямельнага ўчастка паўночней перасячэння вуліцы Старадварэцкай з выездамі са шматпавярховай жылой забудовы да дамоў № 38-46 па вуліцы Леніна і да дамоў № 3-9 па вуліцы Старадварэцкай, абмежаваная з поўначы жылымі дамамі № 48 па вуліцы Леніна і №1 па вуліцы Старадварэцкай;
тэрыторыя зямельнага ўчастка, абмежаваная аўтамабільнымі дарогамі ў напрамку да горада Гродна і да вёскі Хмеліска, абмежаваная з поўначы тэрыторыяй таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бераставіца»;
тэрыторыя зямельнага ўчастка на поўдзень ад шматкватэрнай жылой забудовы дамоў № 4-10 па вуліцы Матросава, абмежаваная з захаду тэрыторыяй установы аховы здароўя «Цэнтральная раённая бальніца» і з поўдня берагам ракі Бераставічанка.
Схемы размяшчэння участкаў размешчаны на інтэрнэт-сайце райвыканкама ў раздзеле жыллёва – камунальная гаспадарка Бераставіцкага раёна-пляцоўкі для выгулу сабак у г.п. В.Бераставіца.