Асабісты прыем
Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Бераставіцкага райвыканкама праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй Бераставіцкага райвыканкама.
Парадак прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і запісу на такі прыём у структурных падраздзяленнях Бераставіцкага райвыканкама вызначаецца іх кіраўнікамі.
Калі на дзень правядзення асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень правядзення асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.