Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Сельсаветы / Пагранічны сельскі выканаўчы камітэт

Пагранічны сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: вул. Камарова, 48
аг. Пагранічны,  231773
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць
pogran_berest@berestovitsa.gov.by
тэлефон «гарачай лініі»: (01511) 72-6-35

РЭЖЫМ ПРАЦЫ:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
серада з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 20.00
выхадныя дні: субота, нядзеля 

Старшыня
КОЗЕЛ
Іван Іванавіч

тэл. (01511) 71-2-45





Кіраўнік спраў
Труш
Наталля Уладзіміраўна

тэл. 72-6-35

Старшы інспектар
Мленік
Ірына Віктараўна

тэл. 72-1-35

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Пагранічным сельскім выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"

Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Пагранічным сельскім выканаўчым камітэтам у дачыненні суб'ектаў гаспадарання ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні суб'ектаў гаспадарання"

Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Пагранічным сельскім выканаўчым камітэце

Звярнуцца ў Пагранічны сельвыканкам можна некалькімі спосабамі:
- напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 231773, аг.Пагранічны, вул.Камарова, 48;
- для атрымання інфармацыі даведачна-кансультацыйнага характару, звязаннай з дзейнасцю сельвыканкама, патэлефанаваць на «гарачую лінію» па тэлефоне 72-6-35 з 8.00-13.00 гадзін, с 14.00-17.00 гадзін (у працоўныя дні);
-  запісацца на прыем да старшыні сельвыканкама  по тэлефоне 72-6-35 з 8.00-13.00 гадзін, с 14.00-17.00 гадзін (у працоўныя дні);
- напісаць электронны зварот праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў па адрасе:  https://обращения.бел.

Дзейнасць мясцоваго кіравання i самакіравання арганізуецца i ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.

Парадак разгляду зваротаў 

Рэквізіты банкаўскага рахунка для ўнясення платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Тэрыторыя сучаснага сельсавета ў XV-XVIII стагоддзях уваходзіла ў склад Гродзенскага павета Трокскага ваяводства і Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства.   У XIX  - пачатку XX стагоддзя частка населеных пунктаў адносілася да Вялікабераставіцкай і Галынкаўскай валасцей Гродзенскага павета, а частка – да Свіслачскай воласці Ваўкавыскага павета.

З верасня 1915 года -  пад акупацыяй кайзераўскіх войскаў, а ў 1921-1939 г.г. - у складзе Польшчы. У час фашысцкай акупацыі ў Сакалоўскім і Ваўкавыскім паветах акругі “Беласток”, якая была ў складзе Усходняй Прусіі.

З ліпеня 1944 года Грыцавіцкі сельсавет уваходзіў у Свіслацкі, а з 13 лютага 1960 года ў  Бераставіцкі раёны. У 1961 годзе Грыцавіцкі сельсавет ліквідаваны, вёскі далучаны да Цецяроўскага сельсавета, які ў 1978 годзе рэарганізаваны ў Пагранічны пассавет, у 2004 годзе далучаны вёскі былога Кватарскага сельсавета, з 2007 года -   Пагранічны сельсавет.

Плошча Пагранічнага сельсавета складае 15144,5 гектараў.

На тэрыторыі сельсавета  размешчана 22 населеных пунктаў: аграгарадкі Пагранічны і Кватары, вёскі – Вараны, Гарбачы, Грыцавічы, Дзевяткі, Жылічы, Каласы, Клепачы, Краснае, Лясная, Міжэвічы, Мінчыкі, Мянькі, Паўлюшкі, Рудаўляны, Сыраежкі, Цецяроўка, Чаплічы, Яскалды, Ятаўты, хутар Франкова. Колькасць  насельніцтва па стане на 01.01.2024 складае 2598 чалавек.

Аграгарадок Пагранічны – візітная картка Бераставіцкага раёна. Абазначаны на карце ВКЛ 2-й палавіны XVI стагоддзя. 

Гісторыя аграгарадка цесна звязана з развіццём  чыгуначнай станцыі, якая ўзнікла тут у сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай дарогі Баранавічы – Беласток.

Першыя цягнікі станцыя прыняла ў 1887 годзе. Да 1917 года праз яе праходзілі пасажырскія саставы ў Заходнюю Еўропу. У пасляваенны час была грузавой і перевалачнай станцыяй. Сярод грузаў перабольшваў каменны вугаль.

Населены пункт вакол станцыі не меў асобнай назвы, а усё разам называлася «станцыя Бераставіца». 30 снежня 1975 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР станцыі быў дадзены статус «пасёлка» і афіцыйная назва «пасёлак Бераставіца».

Гісторыя пасёлка Пагранічны пачынаецца з перайменавання Указам  Вярхоўнага Савета БССР 28 сакавіка 1978 года пасёлка Бераставіца ў рабочы пасёлак Пагранічны. З 2007 года  - аграгарадок Пагранічны.

У склад аграгарадка Пагранічны ўваходзіць 20 вуліц. Колькасць насельніцтва  складае 1605». Гэта другі па ліку аграгарадок у раёне. 

Сетка сістэмы адукацыі сельсавета прадстаўлена   дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа аг.Пагранічны»,  дзяржаўнай установай адукацыі «Дзіцячы сад аг.Пагранічны».

Сістэма аховы здароўя прадстаўлена: Пагранічнай амбулаторыяй на 50 наведванняў у змену, Кватарскім фельдшарска-акушэрскім пунктам. Ёсць аптэка.

Функцыянуе фiлiял па культурна-дасугавай дзейнасцi аг. Пагранiчны дзяржаўнай установы культуры «Бераставiцкi раённы цэнтр культуры i народнай творчасцi», Пагранiчная i Кватарская сельскiя бiблiятэкi, Пагранiчны фiлiял дзяржаунай установы адукацыi «Бераставiцкая дзiцячая школа мастацтваў», комплексны прыёмны пункт, 2 аддзяленнi сувязi, 2 банi, 11 аб’ектаў гандлю.           

На тэрыторыі сельсавета размешчаны аб’екты грамадскага  харчавання прыдарожнага сервісу: кавярня у магазіне на АЗС № 5 ЗТАА «Лукойл-Беларусія», кавярня ЗТАА «Газпромнафта – Белнафтапрадукт», аб’екты гандлю: магазін АЗС № 59 «Лукойл - Беларусія»,  магазін «Родны кут» у аграгарадку Пагранічны, магазін ЗТАА «Газпромнафта- Белнафтапрадукт». 

На тэрыторыі сельсавета дзейнічаюць: чыгуначная станцыя «Бераставіца» транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай жалезнай дарогі», Бераставіцкі хлебапрыёмны ўчастак Роскага вытворчага ўчастка  адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі»,  пагранічная застава «Пагранічны», мытны пост «Бераставіца» Гродзенскай регіянальнай мытні, аддзяленне пагранічнага кантролю.

Графік бытавога абслугоўвання насельніцтва

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца  5 помнікаў воінам, якія загінулі у гады  Вялікай Айчыннай вайны, 2 воінскія пахаванні.