Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

14 студзеня 2017

заголовок

 Дні культуры Беларусі 13-15 студзеня праходзяць у Індыі, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Мерапрыемства арганізавана з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў Калькаце прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма, ганаровы консул нашай краіны ў гэтым горадзе Сітарам Шарма, прадстаўнікі палітычных і дзелавых колаў штата Заходняя Бенгалія, дыпламатычны корпус, акрэдытаваны ў горадзе.

Важнай часткай праграмы Дзён культуры стала выступленне заслужанага калектыву Беларусі - Дзяржаўнага ансамбля танца пад кіраўніцтвам Валянціна Дудкевіча.