Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт

Заработная плата


Намеснік начальніка ўпраўлення 

Марцішэвіч Наталля Мікалаеўна

тэл. 7-12-68





Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-май 2025 года склала 2202,8 рублёў і павялічылася ў параўнанні з  адпаведным  перыядам 2024 года на 17,8 працэнта, у маі 2025 года – 2376,2 рублёў і павялічылася ў параўнанні з маем 2024 года на 17,8 працэнта. 

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- маі 2025 года на 11,1 працэнта, у маі 2025 года павялічылася на 10,0 працэнтаў да адпаведнага перыяда 2024 года.

Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені- маі 2025 года з'яўляліся работнікі:
  • сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –2459,5 рублёў;
  • перапрацоўчай прамысловасці – 2788,3  рублеў;
  • інфармацыі і сувязі  -  2522,0 рублёў;
  • дзяржаўнага кіравання – 2963,5 рублёў;
  • фінансавай і страхавой дзейнасці –2653,9 рублёў.

У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:
 
1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу.

2. Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

3 Тарыфы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:

4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку  на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;

4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;

4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;

4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;

5. Індэксацыя заработнай платы.

САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ

Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый  з 01.01.2025  г. – 270,0 руб.

Мінімальная заработная плата з 01.01.2025 г. – 726,0 руб.

Базавая велічыня з 01.01.2025 г. – 42,0 руб.

Бюджэт пражытачнага мінімуму:
(у цэнах сакавіка 2025 г. на перыяд з 1 мая 2025 г. па 31 ліпеня 2025 г.)
     - у сярэднім на душу насельніцтва  – 462,58  руб.
     - працаздольнае насельніцтва – 498,01  руб.
     - пенсіянеры – 333,59  руб.