Заработная плата

Намеснік начальніка ўпраўлення
Марцішэвіч Наталля Мікалаеўна
тэл. 7-12-68
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-верасень 2026 года склала 2638,7 рубля і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2025 года на 14,1 працэнта, у верасні 2026 года – 2 725,7 рубля і павялічылася ў параўнанні з вераснем 2025 года на 11,4 працэнта.
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- верасні 2026 года на 8,7 працэнта, у верасні 2026 года павялічылася на 6,5 працэнта да адпаведнага перыяда 2025 года.
Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені- верасні 2026 года з'яўляліся работнікі:
сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –2 892,9 рубля;
перапрацоўчай прамысловасці – 2 900,1 рубля;
інфармацыі і сувязі - 3 158,9 рубля;
дзяржаўнага кіравання – 3 655,4 рубля;
фінансавай і страхавой дзейнасці – 2 779,8 рубля.
1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу;
2. Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый ;
3. Тарыфы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:
4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;
4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;
4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;
4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;
5. Індэксацыя заработнай платы.
САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ
Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацыйз 01.09.2026 г. – 300,0 руб.
Мінімальная заработная плата з 01.01.2026 г. – 858,0 руб.
Базавая велічыня з 01.01.2026 г. – 45,0 руб.
Бюджэт пражытачнага мінімуму у цэнах верасня 2026 г.
на перыяд з 1 лістапада2026 па 31студзеня 2027:
- у сярэднім на душу насельніцтва – 535,70 руб.
- працаздольнае насельніцтва – 574,47 руб.
- пенсіянеры – 381,27 руб.