Сельская гаспадарка

Бераставіцкі раен з'яуляецца лідэрам і адным з найбольш буйных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці.
Сельская гаспадарка ў раёне з'яўляецца асноўной галіной і займае больш за 80% у агульнай структуры вытворчасці. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса, займаюцца вырошчваннем збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу, бульбы.
Сельскагаспадарчая вытворчасць прадстаўлена 5 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, філіялам Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнэрга» аграфірма «Стары Дворац», сельскагаспадарчым ўнітарным прадпрыемствам «МілкАгра», ААТ «Малабераставіцкі элітгас», 20 фермерскімі гаспадаркамі.
У раёне 47951 гектар сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 36113 раллі, 11458 га лугавых і 379 га садоў і ягаднікаў. Разаранасць зямель складае 75,3%. На адну гаспадарку ў сярэднім прыходзіцца 4514 гектараў раллі. Сярэдні бал раллі складае 39,9, сельгасугоддзяў – 38,7.
У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца больш за 39,4 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 11208 кароў (з іх 305 галоў мясной напрамкі), больш за 33 тыс.галоў свіней.
У сельскагаспадарчай вытворчасці занята 2013 чалавек.
Валаўтвараючымі гаспадаркамі ў раёне з'яўляюцца КСУП «Варанецкі», РСУП «Алекшыцы», ААТ «Малабераставіцкі элітгас», яны па многіх паказчыках з'яўляюцца і лідарамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
За 2024 год прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 30,5 млн. руб. У цэлым па раёне атрымана чыстага прыбытку на суму 20,8 млн. рублёў, пры рэнтабельнасці 9,9 %.
Сярэднямесячная аплата працы ўзрасла да ўзроўню 2023 года на 19,2% і склала 2267,4 рублёў. У 2024 годзе атрымана ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур 67,3 ц/га, цукровых буракоў 642 ц/га, рапсу 49,3 ц/га. За 2024 год надой на карову склаў 9620 кілаграм, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйнай рагатай жывёлы 814 грамаў, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней 686 грамаў. У галіне малочнай жывёлагадоўлі пераважаюць малочныя фермы новага пакалення з круглагадовым стацыянарным камбIбоксавым утрыманнем кароў і даеннем іх у аўтаматызаваных даільных залах. У цяперашні час у раёне працуе 16 такіх комплексаў, дзе дойныя 10863 каровы або 97,4 % ад усяго пагалоўя кароў. У гаспадарках раёна маецца 323 трактара, у тым ліку 49 энерганасычаны з магутнасцю 250 л. с. і вышэй, з іх 18 імпартных.