Пытанні, які часта задаюцца грамадзянамі
Ці прызнаюцца сапраўднымі акты грамадзянскага стану, састаўленныя па рэлігійных абрадах да ўтварэння органаў загса?
Заканадаўствам вызначана, што рэлігійныя абрады, рытуалы, культы, цырымоніі, якія датычацца пытанняў шлюбу і сям'і, прававога значэння не маюць.
Гэта правіла не распаўсюджваецца на саслаўленныя да ўтварэння або аднаўлення органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, рэлігійныя абрады, рытуалы, культы, цырымоніі і атрыманыя ў іх пацвярджэнне дакументы аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, скасаванні шлюбу і смерці.
Такім чынам, акты грамадзянскага стану, састаўленныя па рэлігійных абрадах да ўтварэння або аднаўлення органаў запісу актаў грамадзянскага стану, прыраўноўваюцца да актаў грамадзянскага стану, састаўленных у органах запісу актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое дзейнічала на момант іх састаўлення. Яны маюць юрыдычную сілу і прызнаюцца дзяржавай.
Архіўны фонд запісаў актаў грамадзянскага стану ўсіх відаў па Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь захаваны з 1945 года па цяперашні час.
Метрычныя кнігі ўсіх відаў, складзеныя культавымі ўстановамі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, перададзены на захоўванне ў ГУ “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна” (230005, вул. Гаспадарчая, 21, г. Гродна).
Для прадстаўлення ў натарыяльную кантору неабходная даведка аб пацвярджэнні сваяцтва ў дачыненні бацькі. Прозвішча ў мяне мянялася двойчы. Якую даведку я магу атрымаць у аддзеле загса? І якія дакументы для яе атрымання патрабуюцца?
Пры змяненні прозвішча ў выпадках заключэння шлюбу, скасавання шлюбу або перамены імені, органы загса па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі дадзеных актаў грамадзянскага стану выдаюць адпаведныя даведкі:
- даведку, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта аб заключэнні шлюбу;
- даведку, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта аб скасаванні шлюбу;
- даведку, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта аб перамене прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку.
Даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, выдаюцца грамадзянам, у дачыненні якіх складзены адпаведныя запісы актаў. Акрамя таго, даведкі могуць выдавацца прадстаўнікам грамадзян, якія маюць права на выпатрабаванне такога дакумента. Паўнамоцтвы прадстаўнікоў павінны быць пацверджаны натарыяльна засведчанай даверанасцю, аформленай у адпаведнасці з заканадаўствам.
У выключных выпадках даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў, аб запісах актаў могуць выдавацца спадчыннікам, сваякам (дзеці, бацькі, дзед, бабка, унукі, родныя браты, сёстры), мужу (жонцы) грамадзяніна, на якога складзены запіс акта.
Для атрымання даведкі, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта грамадзянскага стану, заява падаецца ў аддзел загса па месцы жыхарства грамадзяніна або ў аддзел загса, архіў органаў загса, у якім захоўваецца адпаведны запіс акта.
У выпадку адсутнасці адпаведнага запісу акта ў аддзеле загса па месцы жыхарства грамадзяніна заява аб атрыманні неабходнай даведкі накіроўваецца аддзелам загса ў той орган загса, архіў органаў загса, у якім захоўваецца адпаведны запіс акта.
Для атрымання даведак грамадзянамі або іх прадстаўнікамі ў аддзел загса прадстаўляюцца дакументы, які сведчыць асобу, а ў выпадку змянення прозвішча або іншых даных – дакументы, якія пацвярджаюць іх змяненне.
Тэрмін выдачы даведкі, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта грамадзянскага стану, - 3 дня з дня падачы заявы пры наяўнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану, пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі – 15 дзён, пры адсутнасці такога запісу – 1 месяц.
Тэрмін дзеяння даведкі – 1 год.
Дзяржаўная пошліна за выдачу даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, не ўплачваецца.
Ці трэба пераводзіць пячаткі на дакументах, калі сам дакумент на рускай мове, а пячатка на замежнай?
Артыкул 197 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ўстанаўлівае, што рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ажыццяўляецца на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь, якімі з'яўляюцца руская і беларуская.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вызначана:
дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца пераводам на беларускую або рускую мову, пры гэтым вернасць пераводу або сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыяльна, калі іншае не прадугледжана сапраўдным Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах (Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. N 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур");
дакументы, якія сведчаць асобу, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў і выкладзеныя на замежнай мове, прымаюцца органам загса пры ўмове іх пераводу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна. Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна), якія прымаюцца органам загса пры ўмове іх легалізацыі або прастаўлення апостыля, калі іншае не вызначана Законам, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і пераводу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна (Палажэнне аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 лістапада 2025 г. № 610).
У адпаведнасці з названымі нормамі пераводу на адну з дзяржаўных моў падлягае як увесь дакумент з натарыяльным пасведчаннем, так і частка дакумента (пячаткі, штампы), складзеныя на замежнай мове.
За які тэрмін можна падаць заяву аб рэгістрацыі заключэння шлюбу?
Заключэнне шлюбу адбываецца ў тэрмін, узгоднены асобамі, якія ўступаюць у шлюб, з органам загса, але не раней чым праз тры дня і не пазней чым праз тры месяца з дня звароту.
Варта адзначыць, што гэта не безумоўнае правіла. У адпаведнасці з ч. 2 арт. 16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, наяўнасцю агульнага дзіцяці або асобымі абставінамі, шлюб можа быць заключаны да сканчэння трохдзённага тэрміну, у тым ліку ў дзень звароту.
Але трэба памятаць, што скарачэнне ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну заключэння шлюбу праводзіцца па пісьмовай заяве асоб, якія ўступаюць у шлюб, з дадаткам дакументаў (або іх копій), якія з'яўляюцца падставай для скарачэння дадзенага тэрміну рэгістрацыі заключэння шлюбу.
Мы вырашылі пажаніцца, але маёй дзяўчыне зараз 17 гадоў, а на момант вяселля ўжо будзе 18. Ці можам мы падаць заяву зараз і ці патрэбныя для гэтага нейкія дадатковыя дакументы?
У Рэспубліцы Беларусь заканадаўствам вызначаны адзіны ўзрост уступлення ў шлюб і для мужчын, і для жанчын - васемнаццаць гадоў. Аднак дасягненне шлюбнага ўзросту патрабуецца не на момант падачы заявы ў орган загса, а на момант рэгістрацыі заключэння шлюбу. Таму заява аб рэгістрацыі заключэння шлюбу можа быць прынята і ад асобы, якая дасягае шлюбнага ўзросту ў дзень рэгістрацыі заключэння шлюбу.
Такім чынам, Вы можаце падаць заяву аб рэгістрацыі заключэння шлюбу да спаўнення нявесце 18 гадоў і пры гэтым дадатковыя дакументы прадстаўляць не трэба.
Ці магу я пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці прысвоіць яму прозвішча бацьку і імя па бацьку, утворанае ад імя бацькі дзіцяці, калі мы з ім не заключылі шлюб?
Так, можаце, але толькі пры ўмове ўстанаўлення бацькоўства. Пад устанаўленнем бацькоўствы разумеюцца дзеянні, накіраваныя на ўзнікненне прававых адносін паміж дзіцём і бацькам, калі бацькі дзіцяці не знаходзяцца ў шлюбе.
Такім чынам, бацька і маці дзіцяці, якія не заключылі паміж сабой шлюб на момант нараджэння дзіцяці, маюць права падаць у орган загса па месцы свайго жыхарства (месцы рэгістрацыі) або па месцы рэгістрацыі нараджэння сумесную заяву аб устанаўленні бацькоўства.
У выпадку нараджэння дзіцяці ў бацькоў, якія не заключылі паміж сабой шлюб, і пры адсутнасці сумеснай заявы бацькоў, паходжанне дзіцяці ад канкрэтнай асобы (бацькоўства) устанаўліваецца ў судовым парадку.
Па агульным правіле пры рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў абодва бацькі павінны асабіста прыбыць у орган загса для падачы сумеснай заявы і прад'явіць дакументы, вызначаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».
Калі адзін з бацькаў па ўважлівых прычынах не можа асабіста прыбыць для рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства, то яго подпіс на заяве аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства можа быць засведчаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Пры рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькаў прозвішча дзіцяці прысваіваецца па пагадненні бацькаў, а пры адсутнасці згоды – па ўказанні органа апекі і папячыцельства.
За рэгістрацыю ўстанаўлення бацькоўства ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўная пошліна не уплачваецца.
Пры рэгістрацыі шлюбу я засталася на сваім радавым прозвішчы. Ці магу я зараз змяніць сваё прозвішча на прозвішча мужа?
Так, Вы маеце права змяніць прозвішча на прозвішча мужа.
Заканадаўствам вызначана, што пры заключэнні шлюбу муж і жонка па сваім жаданні выбіраюць прозвішча аднаго з іх у якасці іх агульнага прозвішча або кожны з іх захоўвае сваю дашлюбнае прозвішча. Муж і жонка або адзін з іх могуць выбраць двайное прозвішча, якое складаецца з іх дашлюбных прозвішч. Калі двайным прозвішчам жадаюць называцца абодва, то па іх згодзе вызначаецца, з якога дашлюбнага прозвішча яно будзе пачынацца.Злучэнне болей двух прозвішч не дапускаецца. Калі да ўступлення ў шлюб муж і жонка або адзін з іх мелі двайныя прозвішчы, то па іх згодзе вызначаецца, з якія састаўных частак дашлюбных прозвішч будзе складацца новае прозвішча.
Права выбару мужам і жонкай прозвішча рэалізуецца пры рэгістрацыі заключэння шлюбу да стварэння адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану.
Змяненне мужам і жонкай або адным з іх прозвішча, выбранага пры заключэнні шлюбу ў органах загса, на прозвішча другога, двайное прозвішча, якое складаецца з іх дашлюбных прозвішч, ажыццяўляецца адзін раз у парадку, устаноўленым для ўнясення змяненняў у запісе актаў грамадзянскага стану. Змяненне кожным або адным з іх прозвішча ў іншых выпадках ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і іншымі актамі заканадаўства для перамены прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку.
Такім чынам, для змянення прозвішча на прозвішча мужа Вам трэба звярнуцца з пісьмовай заявай аб змяненні прозвішча, выбранага пры заключэнні шлюбу, у адпаведнасці з часткай пятай артыкула 21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў аддзел загса па месцы жыхарства або па месцы знаходжання запісу акта аб заключэнні шлюбу.
Акрамя пісьмовай заявы Вам трэба прадставіць:
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
- пасведчанне аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, якое падлягае замене ў сувязі з унясеннем змянення ў запіс акта грамадзянскага стану (пасведчанне аб заключэнні шлюбу);
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
За выдачу пасведчання ў сувязі з унясеннем змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запіс акта грамадзянскага стану ўплачваецца дзяржаўная пошліна ў памеры 1 базавай велічыні.
Звяртаю ўвагу, што змяненне прозвішча нясе за сабой неабходнасць замены дакумента, які сведчыць асобу.