19.01.2026
Да акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» далучыўся раённы цэнтр культуры і народнай творчасці
Агульнанацыянальны праект «Кожная
пятніца — роднае, сваё», які стартаваў ў мінулым годзе, ставіць мэтай
аб’яднаць жыхароў Беларусі для падтрымкі айчынных вытворцаў і
нацыянальных традыцый.
Аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра
культуры і народнай творчасці» з задавальненнем далучаецца да
рэспубліканскай акцыі. У рамках гэтай ініцыятывы для вучняў пачатковай
школы прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «З крыніц спрадвечных».
Работнікі аддзела пастараліся праз гульню пазнаёміць дзяцей з
даўнейшым жыццём беларусаў, а таксама перадаць ім традыцыі, абрады і
звычаі нашых продкаў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі
даведацца пра гісторыю сваёй краіны, але і прыняць удзел у розных
гульнях, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну беларускага народа.
Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю цікавасці да нацыянальнай
культуры ў маладога пакалення і дапамагаюць захаваць традыцыі беларусаў
#дзеньроднагасвайго #деньродногосвоего #традиции #беларусь #досугспользой
https://www.beresta.by/da-akcyi-kozhnaja-pjatnica-rodnae-svajo-daluchy-sja-rajonny-cjentr-kultury-i-narodnaj-tvorchasci/