17.09.2025
Алена Стальбоўская, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: «Гісторыя Беларусі – гэта шлях адзінства, стойкасці і працавітасці нашага народа»
Алена Стальбоўская, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік філіяла ААТ «Банк развіцця
Рэспублікі Беларусь» у г.Гродна:
Паважаныя беларусы!
Шчыра віншую вас з Днём народнага адзінства, са святам непарыўнай
сувязi пакаленняў, адданасцi роднай зямлі і імкнення да міру і згоды!
Гісторыя Беларусі – гэта шлях адзінства духу, стойкасці і
працавітасці нашага народа. У часы выпрабаванняў менавіта яднанне
дапамагала нам выстаяць, захаваць сваю ідэнтычнасць і незалежнасць.
I ў сеняшнiя днi адзінства і згуртаванасць таксама сцвярджаюць свае
асаблівае значэнне. Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні і таленты
кожнага, мы пабудуем моцную і квітнеючую Беларусь, у якой кожны
грамадзянiн адчувае сябе спакойна і бяспечна.
Мы павінны шанаваць мір і згоду ў нашым грамадстве, клапаціцца пра
дабрабыт нашых суграмадзян і працаваць на карысць будучых пакаленняў.
У гэты святочны дзень жадаю ўсiм моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і
поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды
будзе мірнае неба, а ў кожным доме пануе любоў, згода і дыбрыня! Са
святам!