10.05.2026
Аляксандр Лукашэнка: абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў стала неад'емнай часткай нашай паўсядзённасці
Прэзідэнт накіраваў віншаванне.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём
Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі
Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і
традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай
дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі
ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай
часткай паўсядзённасці", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што павага да герба, сцяга і гімна яднае
беларусаў і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх
дасягненняў краіны і суайчыннікаў. "І надалей гэтыя сімвалы будуць
выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе
будучыню", - падкрэслiў ён. "Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе
ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць
гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна", - дадаў Аляксандр
Лукашэнка. Прэзідэнт пажадаў суайчыннiкам здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог. Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём дзяржаўных сцяга, герба і гімна Дарагія суайчыннікi! Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і
традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай
дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі
ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай
часткай паўсядзённасці. Павага да герба, сцяга і гімна яднае нас і ўзмацняе патрыятычны настрой
у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. І надалей
гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу
Беларусі і адказнасці за яе будучыню. Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму
свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі
дзіцячых галасоў падчас выканання гімна. Жадаю здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог. Аляксандр Лукашэнка, 10 мая 2026 года.