Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
2 ліпеня 2020

У бібліятэках раёна дзейнічаюць выставы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У бібліятэках раёна аформлены тэматычныя выставы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. «Беларусь незалежная» – назва кніжнай экспазіцыі, якая пачала дзейнічаць у чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя. О.М. Кавалеўскага.

На выставе прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць беларусаў, а таксама пра этапы вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

– Галоўны сэнс экспазіцыі – успомніць пра тых, хто заваяваў права на незалежнасць самай дарагой цаной – цаной жыцця, – кажа дырэктар райбібліятэкі Аксана Кумпель. – Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне навечна застанецца ў гераічным летапісе нашай краіны як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці.

Выстаўка знаёміць таксама з выданнямі, якія адлюстроўваюць асноўныя акцэнты ідэалогіі беларускай дзяржавы. На ёй прадстаўлены энцыклапедычныя даведнікі, грамадска-палітычныя і навукова-папулярныя выданні, якія знаёмяць чытача з гістарычным мінулым, сучаснымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі аспектамі жыцця Рэспублікі Беларусь.

***

Выставы, прысвечаныя Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, праходзяць таксама ў сельскіх філіялах райбібліятэкі ў аграгарадках.

Святлана Ганчарова, фота аўтара