Адміністрацыйная працэдура 5.1.

Назва адміністрацыйнай працэдуры

5.1. Рэгістрацыя нараджэння

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову, засведчаным натарыяльна, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

(пункт 6 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь д 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З “Аб асновах адміністрацыйных працэдур") 

Дакументы, якія сведчаць асобу, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў і выкладзеныя на замежнай мове, прымаюцца органам загса пры ўмове іх перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна), прымаюцца органам загса пры ўмове іх легалізацыі або прастаўлення апастыля, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна.

(падпункт 4.1 пункта 4 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454)

Заява аб рэгістрацыі нараджэння

Узор запаўнення заявы

Заява аб рэгістрацыі нараджэння дзіцяці ў маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе

Узор запаўнення заявы

пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу бацькоў (аднаго з бацькоў), заяўніка (за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь, і замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлена дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь);

пасведчанне аб рэгістрацыі хадайніцтва аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь - для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь;

пасведчанне аб прадастаўленні дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь - для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлена дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь;

медыцынская даведка аб нараджэнні або копія рашэння суда аб устанаўленні факта нараджэння;

дакумент, які пацвярджае заключэнне шлюбу паміж бацькамі дзіцяці – у выпадку, калі шлюб заключаны за межамі Рэспублікі Беларусь;

дакумент, які пацвярджае спыненне шлюбу або прызнанне яго несапраўдным паміж бацькамі дзіцяці – за выключэннем дакументаў, выдадзеных органам загса Рэспублікі Беларусь), - у выпадку, калі з дня спынення шлюбу або прызнання яго несапраўдным да нараджэння дзіцяці прайшло не больш за 10 месяцаў;

дакумент, які з'яўляецца падставай для запісу звестак пра бацьку дзіцяці ў запісе акта аб нараджэнні (сумесная заява бацькоў дзіцяці, якія не знаходзяцца ў шлюбе паміж сабой, копія рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства), - у выпадку, калі бацькі дзіцяці не знаходзяцца ў шлюбе паміж сабой;

У выпадку рэгістрацыі нараджэння дзіцяці ў маці, якая заяўляе, што яе муж, былы муж не з'яўляецца бацькам дзіцяці:

заява маці дзіцяці, якае пацвярджае, што яе муж, былы муж не з'яўляецца бацькам дзіцяці;

Узор запаўнення заявы

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу фактычнага бацькі дзіцяці;

заява мужа, былога мужа маці дзіцяці, які пацвярджае, што ён не з'яўляецца бацькам дзіцяці;

Узор запаўнення заявы

сумесная заява маці і фактычнага бацькі дзіцяці аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства;

Узор запаўнення заявы

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

2 дні з дня падачы заявы;

3 дні - пры ўрачыстай рэгістрацыі нараджэння;

у дзень рэгістрацыі заключэння шлюбу  - пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, устанаўлення бацькоўства і заключэння шлюбу;

1 месяц - у выпадку запыту звестак і (або) дакументаў ад другіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый

Памер платы, якая ўплачваецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

бясплатна

Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

бестэрмінова

Час прыёму, месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасада работніка, які ажыццяўляе прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, нумар службовага тэлефона

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца-з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;

серада – з 8.00 да 20.00;

субота - з 8.00 да 13.00, з 13.20 да 16.20

231778, Гродзенская вобласць, г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 45а, кабінет № 1

Сцепанчук Святлана Раманаўна, начальнік аддзела загса, тэлефон  +375(1511) 7 58 20;

Карпуць Наталля Георгіеўна, галоўны спецыяліст аддзела загса, тэлефон  +375(1511) 7 58 29

Дакументы і (або) звесткі, самастойна запытаныя аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, вызначаюцца заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах і запрошваюцца ўпаўнаважаным органам самастойна.

(пункт 4 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»)

Звесткі і (або) дакументы, неабходныя для рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, унясення змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў, аднаўлення і анулявання запісаў актаў грамадзянскага стану, выдачы паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы дакументаў і (або) даведак і не прадугледжаныя ў пунктах 5.1–5.14 главы 5 пераліку, орган загса запрошвае самастойна:

копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых органамі загса Рэспублікі Беларусь, і (або) копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў пры наяўнасці міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь;

дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з другой асобай у дачыненні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім дадзены статус бежанца, дадатковая абарона або сховішча ў Рэспубліцы Беларусь, – з падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі галоўнага упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўлення ўнутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў;

паведамленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў выпадку рэгістрацыі смерці асоб, рэпрэсіраваных па рашэннях несудовых і судовых органаў, – з Камітэта дзяржаўнай бяспекі;

звесткі аб памерлай асобе (персанальныя даныя) у выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, – з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Рэгістр насельніцтва» (далей – рэгістр насельніцтва), за выключэннем рэгістрацыі смерці загранустановамі;

іншыя звесткі і (або) дакументы, якія могуць быць атрыманы ад другіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.

(пункт 5 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454)

Зацікаўленая асоба пры падачы заявы можа самастойна прадставіць дакументы і (або) звесткі, вызначаныя ў пункце 4 артыкула 15.              

(пункт 5 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г.  № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»)

Назва, месца знаходжання і рэжым працы вышэйстаячага дзяржаўнага органа

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

230005, г. Гродна, вул. Дубко, 9a

панядзелак-пятніца: 8.30-17.30, абед з 13.00 да 14.00

Выхадныя дні-субота, нядзеля

"Гарачая лінія" па пытаннях парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану: тэл +375 (152) 55 90 91