
Намеснік начальніка ўпраўлення
Марцішэвіч Наталля Мікалаеўна
тэл. 7-12-68
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-кастрычнік 2025 года склала 2326,2 рублёў і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2024 года на 18,2 працэнта, у кастрычніку 2025 года – 2458,1 рублёў і павялічылася ў параўнанні з кастрычнікам 2024 года на 20,7 працэнта.
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- кастрычніку 2025 года на 10,9 працэнта, у кастрычніку 2025 года павялічылася на 12,9 працэнта да адпаведнага перыяда 2024 года.
Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені- кастрычніку 2025 года з'яўляліся работнікі:
сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –2665,5 рублёў;
перапрацоўчай прамысловасці – 2880,9 рублеў;
інфармацыі і сувязі - 2662,3 рублёў;
дзяржаўнага кіравання – 2999,2 рублёў;
фінансавай і страхавой дзейнасці –2570,1 рублёў.
У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:
1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу;
2. Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый ;
3 Тарыфы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:
4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;
4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;
4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;
4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;
5. Індэксацыя заработнай платы.
САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ
Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый з 01.09.2025 г. – 273,0 руб.
Мінімальная заработная плата з 01.01.2025 г. – 726,0 руб.
Базавая велічыня з 01.01.2025 г. – 42,0 руб.
Бюджэт пражытачнага мінімуму у цэнах верасня 2025 г.
на перыяд з 1 лістапада 2025 па 31 студзеня 2026:
- у сярэднім на душу насельніцтва – 491,09 руб.
- працаздольнае насельніцтва – 524,97 руб.
- пенсіянеры – 357,28 руб.