Бераставіччына багата не толькі на гістарычныя падзеі. Лёсы многіх гістарычных асобаў, дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў, творцаў і спартсменаў звязаны з Бераставіччынай. Гэтая зямля паіла гаючай крынічнай вадой і натхняла да навуковых і творчых пошукаў сусветна вядомых Акадэміка Пецярбургскай Імператарскай Акадэміі навук Восіпа Кавалеўскага, літаратара, актыўнага ўдзельніка паўстання 1830 года Леона Патоцкага, прафесара Віленскага і Пецярбургскага універсітэтаў Ігната Анацэвіча, кампазітара Станіслава Манюшку, які пераапрацоўваў оперу “Галька” ў маёнтку сваёй сястры на Бераставіччыне.
Тут нарадзіўся кіраўнік паўстання 1863-1864г. Кастусь Каліноўскі (в.Мастаўляны, Галынкаўская воласць), пісаў шэраг палотнаў Напалеон Орда, пісаў свае вершы вядомы беларускі паэт – “нашанівец” Янук Дарашкевіч, узлятаў на паэтычны небасхіл з родных Масалян паэт Іван Летка. Ураджэнцы Бераставіччыны працавалі і працуюць міністрамі, навукоўцамі ў Акадэміі навук Беларусі, выкладчыкамі ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі.
Менавіта аб іх будуць расказваць матэрыялы раздзела “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя...”, якія, спадзяёмся, будуць карысныя для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
![]() Ігнат Сымонавіч Анацэвіч |
![]() Ян Кароль Хадкевіч |
![]() Станіслаў Шчэнсны Касакоўскі |
![]() Генерал І.П. Міхайлін |
![]() Вольга Соламава |
![]() Міністр Іван Жыжаль з Сыраежак |
![]() Іван Канстанцінавіч Дарашкевіч |
![]() Палкоўнік Г.Н.Цітаішвілі |