Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Адно акно / Агульная інфармацыя аб службе "адно акно"

Агульная інфармацыя аб службе "адно акно"

 

 

Служба "адно акно" ў Бераставіцкім раённым выканаўчым камітэце размешчана на першым паверсе будынка па адрасе:

г.п. Вялікая Бераставіца, пл. Ратушная, 1, каб. 2.

Рэжым працы службы "адно акно":

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: з 8.00 да 17.00,

серада: з 8.00 да 20.00,

субота: з 9.00 да 13.00,

нядзеля: выходны 

Начальнік службы:

Талочка Аксана Мікалаеўна, тэл. 8-01511-7-50-18.

Работнікі службы:

Міхалевіч Ганна Аляксандраўна, спецыяліст службы “адно акно”;

Галушка Наталля Леанідаўна, спецыяліст службы “адно акно”.

Тэл.: 8-01511-7-50-19, адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур 142. 

Кіраўніцтва арганізацыяй працы і каардынацыяй дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе Жвалеўская Ганна Мечыславаўна, намеснік начальніка ўпраўлення па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама (1 паверх, каб.1, тэл. 8-01511-7-58-42).

Агульнае кіраўніцтва функцыянавання службы "адно акно" ажыццяўляе Агар Жанна Тадэвушаўна, кіраўнік спраў райвыканкама (2 паверх, каб. 16, тэл. 8-01511-7-58-36).

У службе "адно акно" ажыццяўляецца папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс на прыём зацікаўленых асоб па тэл. 8-01511-7-50-18.Адказны – начальнік службы "адно акно".

У выкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно» рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 верасня 2018 г. № 415 створана служба «адно акно», якая з 27 лістапада 2018 г. пачала працаваць у абнове.

Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:

  •  забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  •  стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • выдача адміністрацыйных рашэнняў.

 Функцыі службы “адно акно


Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142 Прадстаўленне  інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у дачыненні суб'ектаў гаспадарання
Аплата праз АРІП
Адрасы банкаў, рэквізіты банкаўскіх рахункаў