Дзяржаўная ўстанова культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага"
Адрас: вул. Чырвонаармейская, 4
231778, г.п. В.Бераставіца
Гродзенская вобласць
e-mail: lib@berest-ide.by
Дырэктар
Станкевіч Святлана Віктараўна
тэл. 8 (01511) 7-10-90
Прыём па асабістым пытанням:
другая серада месяца з 8.00 да 13.00
Намеснік дырэктара
Рыжко Алена Аляксандраўна
тэл. 8 (01511) 7-10-90
Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва ў Бераставіцкім раёне ажыццяўляе 11 публічных бібліятэк, з іх: Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага, 10 філіялаў сельскіх бібліятэк (з іх 10 бібліятэк аграгарадкоў).
Жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак абслугоўвае перасоўная бібліятэка (бібліобус) аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Бібліобус працуе па 13 маршрутах, абслугоўвае 64 вёскі.
Статус філіялаў інтэграваных сельскіх бібліятэк маюць пяць бібліятэк: Канюхоўская, Кватарская, Пархімаўская, Массолянская, Малабераставіцкая.
На 01.04.2023 года адзіны фонд бібліятэк раёна - складае 134137 дакументаў, колькасць чытачоў - 2808, колькасць наведванняў - 13381, колькасць кнігавыдач – 22888.
Галоўным звяном дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" з’яўляецца Бераставіцкая раённая бібліятэка імя. В.М. Кавалеўскага. Яна кіруе і каардынуе дзейнасць усіх філіялаў і структурных падраздзяленняў.
У структуру Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага ўваходзяць:
• Аддзел інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача (абанемент, чытальная зала, перасоўная бібліятэка (бібліобус));
• Аддзел бібліятэчнага маркетынгу;
• Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонда.
• Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання.
Асноўная задача аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача - вывучэнне запытаў чытачоў і якаснае, поўнае задавальненне запытаў у самы кароткі тэрмін, папулярызацыя твораў класічнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў. Работа аддзела накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне мясцовай і агульнаадукацыйнай інфармацыі, прадастаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах.
Бібліятэчны фонд фарміруецца шляхам аналізу чытацкага попыту і аналізу адмоў чытачам.
Абслугоўванне чытачоў ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з дапамогай бібліятэчнай праграмы "Alis. WEB".
У бібліятэцы дзейнічае экспазіцыя "Фотаімгненні для нашчадкаў". Тэматычная экспазіцыя ўключае больш за 40 фотаздымкаў пра гісторыю Бераставіччыны ХХ стагоддзя. Знойдзена шмат новых фатаграфій, маюцца рэдкія здымкі звязаныя з гісторыяй Вялікай Бераставіцы. Размяшчаецца экспазіцыя на другім паверсе раённай бібліятэкі.
Супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць цэлы цыкл экскурсійных сустрэч па тэмах "Знакаміты зямляк Бераставіцкага краю В.М. Кавалеўскі", "Мінулае Бераставіцкага краю у партрэтах і фотаздымках", "Страчаная спадчына Бераставіччыны", "Сакральная архітэктура Бераставіцкага краю", "Уладальнікі Вялікай Бераставіцы", "З гісторыі вуліц пасёлка Вялікая Бераставіца".
У бібліятэцы аформлена тэматычная экспазіцыя "З Бераставіцы да Манголіі праз Вільню і Казань», якая прысвечана В.М. Кавалеўскаму, імя якога носіць раённая бібліятэка.
Працуе тры аматарскіх аб'яднанні: «Вясёлка дабра» для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, “Экалагічны буквар” і “Люстэрка” для дзяцей.
Для паслуг карыстальнікаў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ёсць алфавітны каталог, краязнаўчая картатэка, сістэматычная картатэка артыкулаў, фактаграфічная картатэка, электронны каталог які налічвае 102120 запісаў.
У бібліятэках раёна працуе пяць публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ). Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага і ў бібліятэках аграгарадкоў: Пагранічны, Вялікія Эйсманты, Стары Дворац, Канюхі. Бясплатны доступ да прававой інфармацыі ажыццяўляецца з дапамогай поўнатэкставага банка дадзеных «Эталон», які ўключае: заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дагаворы, рашэнні органаў мясцовага кіравання. Банк даных абнаўляецца штодня. Для стварэння шматаспектнай базы прававой інфармацыі бібліятэка збірае і захоўвае нарматыўна-рэгламентуючыя дакументы мясцовых органаў улады (рашэнні раённага выканаўчага камітэта, прэзідыума і сесій раённага Савета дэпутатаў).
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рабоце бібліятэк дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" можна пазнаёміцца на сайце бібліятэкі.
Структура дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага»:
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Загадчык: Гладкая Святлана Мікалаеўна
Тэл.: 8 (01511) 2-11-08
Час працы: з 8.00 да 17.00
Перапынак на обед з 13.00 да 14.00
Выхадны дзень - субота, нядзел
Бібліятэкар: Васько Алена Віктараўна
- прадстаўленне інфармацыі пра бібліятэчныя фонды;