Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб раёне / Геральдыка

Геральдыка

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года №455 «Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці» заснаваны геральдычныя сімвалы гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна. 

АПІСАННЕ СЦЯГА ГАРАДСКОГА ПАСЁЛКА ВЯЛІКАЯ БЕРАСТАВІЦА І БЕРАСТАВІЦКАГА РАЁНА 

Сцяг гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога на адным баку размешчана гарызантальная паласа зялёнага колеру, якая складае 1/5 яго шырыні. У цэнтры на паласе выява вавёркі чырвонага колеру, над якой - дваранская карона залатога колеру.







АПІСАННЕ ГЕРБА ГАРАДСКОГА ПАСЁЛКА ВЯЛІКАЯ БЕРАСТАВІЦА І БЕРАСТАВІЦКАГА РАЁНА

Герб гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна ўяўляе сабой барочны шчыт, у сярэбраным полі якога на зялёным ускрайку выява вавёркі чырвонага колеру, над якой - залатая дваранская карона.