17.01.2023

Аб арганізацыі медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў Алекшыцкай амбулаторыі агульнай практыкі

Алекшыцкая амбулаторыя агульнай практыкі з'яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ "Бераставіцкая ЦРБ". Колькасць насельніцтва ўчастка - 1215 чалавек, у т.л. дзяцей -174, працаздольнага ўзросту -713, пенсіянераў - 328.

З 1 жніўня 2022 г. абавязкі загадчыцы амбулаторыі пачала выконваць ўрач агульнай практыкі, з 21 лістапада 2022 г. у яе ёсць ліст непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах.

З 1 лістапада 2022 г. па аўторках і чацвяргах з 08.00 гадзін да 17 гадзін 15 хвілін прыём пацыентаў у Алекшыцкай амбулаторыі ажыццяўляе ўрач агульнай практыкі (загадчык Малабераставіцкай амбулаторыі агульнай практыкі), дадаткова з 19 снежня 2022 г. па панядзелкам і пятніцам штотыдзень з 9.00 да 13.00 гадзін арганізаваны выезд урача агульнай практыкі і ўрача педыятра раённай паліклінікі ў Алекшыцкую амбулаторыю. Памочнік урача Алекшыцкай амбулаторыі штодзень (панядзелак-пятніца з 8.00 да 16.00 гадзін) ажыццяўляе актыўнае наведванне пацыентаў дома.

У раённай паліклініцы ў г.п. Вялікая Бераставіца арганізаваны папярэдні запіс грамадзян на прыём да ўрачоў спецыялістаў, у тым ліку і сельскіх жыхароў у рэгістратуры паліклінікі па тэлефоне 801511 7-49-57, а таксама праз сайт УАЗ "Бераставіцкая ЦРБ" bercrb.by.

З мэтай кансультацыі ў Алекшыцкую амбулаторыю штоквартальна, згодна з графікам выездаў спецыялістаў УАЗ "Бераставіцкая ЦРБ" у ЛПУ Бераставіцкага раёна на студзень-сакавік 2023 года, зацверджанага 16 студзеня 2023 г. галоўным урачом УАЗ "Бераставіцкая ЦРБ" выязджаюць урачы-спецыялісты (26 студзеня 2023 г. - запланаваны выезд згодна з графікам).