Невыкарыстаемы будынак крамы Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, размешчаны ў аграгарадку Вялікія Эйсмонты, прададзены Гродзенскім абласным спажывецкім таварыствам на электронных таргах таварыству з абмежаванай адказнасцю «Вінілагра».
Паводле інфармацыі таварыства "Вінілагра" ў набытым будынку ў аграгарадку Вялікія Эйсманты плануецца адкрыццё харчовай крамы.